Гэта вынікае з сумеснай заявы на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».
Гэта Сяргей Ботвіч, Арцём Янкоўскі, Павел Нявыглас, Кірыл Мацюта, Максім Варнель, Аляксандр Лыкшын, Ганна Чаркас, Уладзімір Лыкшын, Тамара Астрэйка, Ларыса Катовіч, Ксенія Рыжык, Кацярына Цэван, Эльдар Сафараў, Юлія Станкевіч.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх і іншых палітвязьняў, спыніць рэпрэсіі, дэкрыміналізаваць дыфамацыйныя (абраза) артыкулы.
Апрача «Вясны» заяву падпісалі Lawtrend, «Прававая ініцыятыва», Беларускі Хэльсынскі камітэт і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Па стане на 23 сьнежня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязьнямі 1494 чалавекі. Лічыцца, што каля 1.5 тысяч палітвязьняў ужо адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: Затрымалі былога пракурора, палкоўніка юстыцыі Эльдара Сафарава і яго жонку — адвакатку Юлію Станкевіч