Расейская Цэнтральная выбарчая камісія не дапусьціла да збору подпісаў у падтрымку самавылучэньня на пасаду прэзыдэнта ржэўскую журналістку Кацярыну Дунцову, заявіўшы, што ў яе дакумэнтах выявілі больш за сто памылак.
Сьцьвярджаецца, што пратакол сходу ініцыятыўнай групы быў зроблены пасьля сходу. У заявах сябраў групы выяўленыя памылкі: у некаторых выпадках гаворка ідзе пра памылку друку ў адзін знак.
Паседжаньне ЦВК па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы праходзіла 23 сьнежня. За адмову рэгістраваць ініцыятыўную групу сябры камісіі прагаласавалі аднагалосна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі на выбары прэзыдэнта вылучылася журналістка, якая выступае супраць палітычных рэпрэсій і вайны ва Ўкраіне- Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі прызначаныя на сярэдзіну сакавіка.
- Агулам ЦВК Расеі атрымала дакумэнты на рэгістрацыю 29 кандыдатаў.
- У падтрымку рэгістрацыі Дунцовай выступалі многія прадстаўнікі расейскай апазыцыі. Журналістка выступала за спыненьне вайны ва Ўкраіне і супраць палітычных рэпрэсій.
- Аб удзеле ў выбарах абʼявіў і дзейны прэзыдэнт Расеі 71-гадовы Уладзімір Пуцін. Для Пуціна ў выпадку перамогі гэта будзе пяты прэзыдэнцкі тэрмін. Прынятыя ў 2020 годзе папраўкі ў Канстытуцыю дазваляюць Пуціну абрацца і ў шосты раз пасьля пятага, у гэтым выпадку тэрмін яго паўнамоцтваў скончыцца ў 2036 годзе.