У Чэхіі 23 сьнежня абвясьцілі днём жалобы. Ціханоўская выказала спачуваньне ў сувязі з гібельлю людзей у цэнтры Прагі

Грамадзяне Чэхіі ў цэнтры Прагі запальваюць зьнічкі ў памяць аб ахвярах страляніны

У гэты дзень прыспусьцяць дзяржаўныя сьцягі, апоўдні адбудзецца хвіліна маўчаньня.

Урад Чэхіі абвясьціў 23 сьнежня днём нацыянальнай жалобы па ахвярах трагедыі, якая адбылася 21 сьнежня ў цэнтры Прагі, у будынку Карлавага ўнівэрсытэту.

У гэты дзень прыспусьцяць дзяржаўныя сьцягі, апоўдні адбудзецца хвіліна маўчаньня.

«Мае шчырыя спачуваньні сем’ям і сябрам загінулых у выніку сёньняшняй трагічнай стральбы ў Празе. Мае думкі з усімі, хто пацярпеў ад гэтага жахлівага акту гвалту. Выказваю спачуваньне народу і прэзыдэнту Чэхіі», — напісала Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы на плятформе X (колішні Twitter. — РС).

Аляксандар Лукашэнка, як вынікае з публікацый на ягоным афіцыйным сайце, пакуль не адрэагаваў на падзеі ў Чэхіі.

Увечары 21 сьнежня ва ўнівэрсытэце ў цэнтры Прагі адбылася страляніна, у выніку якой, як удакладніла паліцыя, загінулі 14 чалавек, у тым ліку нападнік, і 25 атрымалі раненьні. Сярод ахвяраў — тры іншаземцы, адна у паліцыі пакуль не ўдакладнілі іх грамадзянства.

Міністэрства замежных спраў Беларусі пакуль не паведамляе, ці ёсьць сярод пацярпелых беларускія грамадзяне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўнівэрсытэце ў цэнтры Прагі адбылася страляніна. Сама меней 14 загінулых, у тым ліку нападнік