У вядомага беларускага тэнісіста, у мінулым — першай ракеткі сьвету ў парным разрадзе, дзесяціразовага ўладальніка тытулаў «Вялікага шлема», алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага дыягнаставаная злаякасная пухліна, паведамляе выданьне Smartpress.by.
Спартоўцу правялі трэпанацыю чэрапу і выдалілі пухліну ў адным зь менскіх шпіталёў. «Апэрацыя доўжылася 8 гадзінаў і прайшла вельмі пасьпяхова», — зазначыла крыніца выданьня.
Максім зьвярнуўся да лекараў са скаргамі на галаўныя болі крыху больш за месяц таму. МРТ пацьвердзіла несуцяшальны дыягназ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Максім Мірны «пакаяўся», што ў 2020-м падтрымаў народДа дня апэрацыі ў Беларусь, каб падтрымаць спартоўца, прыехалі жонка Максіма і чацьвёра ягоных дзяцей.
Па словах суразмоўцаў Smartpress.by, спартовец добра перанёс апэрацыю.
Цяпер Максім зь сям’ёй зьехаў зь Беларусі для працягу лячэньня.