Пра гэта паведамляе брытанскае выданьне Financial Times са спасылкай на прадстаўлены ім дакумэнт.
У мінулым годзе каля 260 млрд эўра актываў Цэнтральнага банку Расеі замарозілі ў краінах G7, Эўразьвязе і Аўстраліі, піша выданьне са спасылкай на дакумэнт Эўрапейскай камісіі. З гэтай сумы 210 млрд, у тым ліку наяўныя грошы і дзяржаўныя аблігацыі, намінаваныя ў эўра, далярах ЗША і іншых валютах, захоўваюцца ў ЭЗ. ЗША замарозілі каля 5 млрд даляраў, сьцьвярджаюць крыніцы журналістаў.
Пры гэтым, паводле інфармацыі выданьня, ЗША афіцыйна не падтрымліваюць перадачу замарожаных расейскіх актываў Украіне. Такое забаронена міжнародным правам і можа паказаць іншым краінам, напрыклад Кітаю ці Саудаўскай Арабіі, што іх актывы таксама не ў бясьпецы.
Аднак падрыхтаваны ЗША дакумэнт апраўдвае перадачу актываў як «законны адказ на незаконнае ўварваньне Расіі ва Ўкраіну» ў выпадку, калі грошы перададуць «закранутыя» і «асабліва закранутыя» расейскай агрэсіяй краіны — саюзьніцы Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура Нямеччыны ўпершыню падала пазоў аб канфіскацыі расейскіх актываўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: FT: У ЗША заявілі, што знайшлі спосаб канфіскаваць замарожаныя актывы Расеі «ў адпаведнасьці зь міжнародным правам»