Яе распрацавала група беларускіх навуковых экспэртаў і практыкаў у сфэры вышэйшай адукацыі, якія вымушана зьехалі за мяжу з прычыны сваёй навуковай і грамадзянскай пазыцыі, паведамляе прэс-служба Сьвятланы Ціханоўскай.
Дакумэнт пакрокава апісвае пераход ад аўтарытарнай сыстэмы вышэйшай адукацыі да дэмакратычнай. Мэта — забесьпячэньне ўстойлівага функцыянаваньня і эфэктыўнай дэмакратычнай трансфармацыі сыстэмы вышэйшай адукацыі ў пераходны пэрыяд.
Дарожная мапа пачне дзейнічаць з моманту фармаваньня Ўраду пераходнага пэрыяду. Дакумэнт ахоплівае першыя 500 дзён пераходнага пэрыяду і падзелены на тры этапы: 50-100-500 дзён.
Асноўныя задачы першага этапу (50 дзён):
- рэабілітацыя ахвяраў рэпрэсіяў у сфэры вышэйшай адукацыі;
- захаваньне ўстойлівага функцыянаваньня сыстэмы вышэйшай адукацыі;
- правядзеньне арганізацыйна-кадравых зьменаў ва ўнівэрсытэтах, перш за ўсё — у сыстэме кіраваньня;
- прызначэньне новага міністра адукацыі і рэктараў, стварэньне Нацыянальнай рады вышэйшай школы, камісіяў па разьвіцьці ўнівэрсытэтаў.
Асноўныя задачы другога этапу (100 дзён):
- аднаўленьне і разьвіцьцё міжнароднага супрацоўніцтва;
- шырокае абмеркаваньне ключавых дакумэнтаў па дэмакратычным кіраваньні ў сыстэме вышэйшай адукацыі, а таксама напрамкаў будучай рэформы сыстэмы вышэйшай адукацыі;
- навучаньне супрацоўнікаў сыстэмы адукацыі дэмакратычным працэдурам, мэханізмам і прынцыпам узаемадзеяньня.
Асноўныя задачы трэцяга этапу (500 дзён):
- прыняцьце новых дэмакратычных статутаў унівэрсытэтаў;
- правядзеньне дэмакратычных выбараў у органы самакіраваньня ўнівэрсытэтаў;
- правядзеньне дэмакратычных выбараў рэктараў унівэрсытэтаў;
- шырокае грамадзкае і экспэртнае абмеркаваньне напрамкаў і прыярытэтаў будучай рэформы сыстэмы вышэйшай адукацыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адбываецца мілітарызацыя грамадзкай прасторы і сыстэмы адукацыі», — гісторык Павал Церашковіч
Дарожную мапу плянуюць рэалізоўваць сумеснымі намаганьнямі Ўраду пераходнага пэрыяду, супрацоўнікаў і студэнтаў/студэнтак ВНУ, структураў грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Праект дакумэнту адкрыты для шырокага грамадзкага і экспэртнага абмеркаваньня, унясеньня абгрунтаваных дапаўненьняў і зьмяненьняў, адзначаюць у прэс-службе Ціханоўскай. Прапановы, заўвагі, дапаўненьні і камэнтары да Дарожнай карты можна дасылаць на пошту roadmapedu24@gmail.com.
Поўны тэкст Дарожнай мапы дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі можна прачытаць па спасылцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дачка за тое, каб кідаць вучобу і ехаць у Польшчу». Што бацькі студэнтаў-платнікаў думаюць пра абавязковую адпрацоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі каштуе вышэйшая адукацыя ў Беларусі і за мяжой у пераліку на памер сярэдняга заробку. Табліца