На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы новыя палітычныя затрыманьні
На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы Лідзкага раёна прайшоў трэці за паўгода рэйд палітычных затрыманьняў за падпіскі і падабайкі, паведамляе @lida_grab_court. Паводле інфармацыі рэсурса, гэта адбылося 15 сьнежня.
«Паведамілі аб затрыманьні 8 чалавек», — піша тэлеграм-канал.
Першыя затрыманьні на прадпрыемстве зафіксавалі 13 жніўня 2023 года, калі было затрымана 9 чалавек. 8 сьнежня 2023 года сілавікі зноў правялі рэйд супраць працаўнікоў завода. За падпіскі і падабайкі затрымалі каля 10 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 сьнежня: Сілавікі затрымалі дацэнта БДУ і супрацоўніка «Беларусбанку»Затрымалі дзіцячага трэнэра
ГУБАЗіК затрымаў хакейнага трэнэра, які жартам напісаў у бацькоўскім чаце, што аддае перавагу прозьвішчу Зяленскі, піша «Вясна».
Мужчына — дзіцячы трэнэр ХК «Лякаматыў-Орша», ён трэніруе дзяцей 2015 года нараджэньня. На відэа ён кажа, што жартам напісаў, што аддае перавагу прозьвішчу Зяленскі.
Праўладныя тэлеграм-каналы таксама апублікавалі камэнтар, да яго ўзьніклі прэтэнзіі. З кантэксту вынікае, што гаворка ідзе пра прозьвішча Лукашэнкі: «Прозьвішча мне яго не цікавае. Зяленскі прыгожае прозьвішча».
Прапагандысты абяцаюць таксама паскардзіцца на мужчыну ў Фэдэрацыю хакея, каб «больш не дапускаць яго да трэнэрскай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 сьнежня: у Гомлі затрымалі студэнта; у Наваполацку асудзілі пратэстанцкага пастара