Такія зьвесткі прыводзіць расейскае агенцтва РБК з спасылкай на пазыковую статыстыку Сусьветнага банку.
Сусьветны банк публікуе зьвесткі на канец менавіта 2022 году, бо зьбірае іх у краін-даўжнікоў — іх міністэрстваў фінансаў і цэнтральных банкаў. Зьвесткі дае і Банк міжнародных разьлікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея дасьць грошай беларускім заводам. У некаторых зь іх мільярдныя даўгіПаводле Сусьветнага банку, даўжнікамі перад Расеяй на канец 2022 году былі:
- Беларусь — 8,24 млрд даляраў;
- Банглядэш — 5,86 млрд даляраў;
- Індыя — 3,75 млрд даляраў;
- Эгіпет — 1,82 млрд даляраў;
- Віетнам — 1,39 млрд даляраў.
Агульная запазычанасьць іншых краінаў перад Расеяй складала ў 2022 годзе 28,9 мільярда даляраў. На Беларусь прыпадала амаль 30% усёй гэтай запазычанасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра вайну і пра яйкі. Што засьведчыла «прамая лінія» Пуціна12 сьнежня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які прадугледжвае для Беларусі перанос тэрмінаў выплатаў пры пагашэньні асноўнага доўгу за дзяржаўныя крэдыты.
Калі Дума прымала гэты закон 29 лістапада, прадстаўнік міністэрства фінансаў Расеі паведаміў, што ў ім прадугледжаны перанос выплатаў у залік пагашэньня асноўнага доўгу за выдадзеныя Беларусі дзяржаўныя крэдыты, з 2023 году на 2029–2034 гады.