«Вынікі начной зьмены: вэта на дадатковыя грошы для Ўкраіны, вэта на перагляд MFF. Мы вернемся да гэтага пытаньня ў наступным годзе пасьля належнай падрыхтоўкі», — напісаў Орбан у сацыяльнай сетцы X.
Астатнія 26 лідараў ЭЗ пагадзіліся вярнуцца да дэбатаў на новай сустрэчы ў пачатку наступнага года, каб паспрабаваць дасягнуць пагадненьня аб неабходнай падтрымцы Кіева.
«Мы дамаўляемся з 26 краінамі. На дадзены момант няма пагадненьня з Вэнгрыяй, але я вельмі ўпэўнены ў наступным годзе», — заявіў прэмʼер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ, якога цытуе AFP.
Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, лідэры ЭЗ вернуцца да гэтага пытаньня ў канцы студзеня 2024 году.
«Такім чынам, сымбалічная перамога Ўкраіны ў пляне пашырэньня, але пройгрыш у пляне фінансаваньня. Лідэры ЭЗ вернуцца ў канцы студзеня, каб узгадніць 50 мільярдаў эўра», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы X.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузія атрымае статус кандыдата ў сябры Эўразьвязу. З Малдовай і Ўкраінай пачнуць перамовыРаней сёлета Эўракамісія прапанавала аказаць Украіне фінансавую падтрымку ў памеры 50 мільярдаў эўра да 2027 году, зь якіх 33 мільярды эўра будуць выдадзеныя ў выглядзе крэдытаў, а 17 мільёнаў эўра — у выглядзе грантаў.
14 сьнежня Эўрапейская рада прыняла рашэньне аб пачатку перамоваў аб далучэньні Ўкраіны і Малдовы да Эўразьвязу, а таксама надала Грузіі статус кандыдата на сяброўства ў ЭЗ. Орбан, які таксама выступаў супраць пачатку перамоваў, не прысутнічаў падчас галасаваньня па гэтым пытаньні. Пазьней ён назваў гэтае рашэньне іншых членаў ЕЗ «нерацыянальным», «бессэнсоўным» і «памылковым».
Рашэнне аб новым пакеце дапамогі Ўкраіне ўскладнілася тым, што далейшая фінансавая падтрымка Кіева зьяўляецца часткай заканадаўчай прапановы аб радыкальным пераглядзе доўгатэрміновага бюджэту ЭЗ. ЭЗ працуе па сямігадовай бюджэтнай сыстэме, цяперашні пэрыяд агульнага бюджэту доўжыцца да 2027 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: Пуцін дарэмна «робіць стаўку» на правал ЗША ў аказаньні дапамогі Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Баўгарыі наклаў вэта на адпраўку бронетранспартэраў Украіне