Сустрэчу вёў старшыня Камітэту Жыгімантас Павілёніс. Ціханоўская заклікала падтрымаць у Сейме закон аб працягу тэрміну дзеяньня дазволаў на жыхарства да трох гадоў, не ўраўноўваць беларусаў і расейцаў у абмежаваньнях, надалей выдаваць беларусам дазволы на жыхарства ў Літве.
«Беларусы — гэта не рэжым, і беларусы — гэта не расейцы, — сказала Ціханоўская ў сваёй прамове. — Мы давялі гэта ў 2020 годзе. Мы давялі гэта ў 2022 годзе, калі мы пратэставалі супраць расейскай агрэсіі і дапамагалі Ўкраіне. Мы даводзім гэта штодзённай працай, нашымі ахвярамі. Тысячы людзей цяпер у турмах праз падтрымку Ўкраіны, 40 чалавек загінулі на полі бою».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Або вы станеце „Данбасам“, або вы станеце „Літвой“». Інтэрвію зь літоўскім дэпутатамПадчас сустрэчы таксама абмеркавалі пагрозы з боку беларускіх і расейскіх спэцслужбаў і тэму «літвінізму», якая абмяркоўваецца ў літоўскіх мэдыя.
У выніку сустрэчы Камітэт пагадзіўся падтрымаць прапанову аб працягу дазволаў на жыхарства да трох гадоў, але рашэньне павінна прайсьці празь Сейм. Таксама дамовіліся зрабіць супольную заяву аб «літвінізьме».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гісторыя на Свабодзе». Без славян літоўская дзяржава наўрад ці магла б існаваць — дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы