У буйной менскай клініцы праз брак лекараў істотна скарацілі аддзяленьне гастраэнтэралёгіі

6-я гарадзкая клінічная лякарня Менску

Дэфіцыт кадраў выявіўся ў 6-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску.

Як паведаміла ініцыятыва лекараў «Белыя халаты», у 6-й клінічнай лякарні Менску праз брак лекараў нібыта закрылі аддзяленьне гастраэнтэралёгіі.

Афіцыйнай інфармацыі аб гэтым няма. Паводле інфармацыі Свабоды, аддзяленьне гастраэнтэралёгіі там не закрылі, а істотна скарацілі. А лекараў сапраўды ў ім не хапае. На сайце шпіталю пазначаныя вакансіі двух лекараў-гастраэнтэралёгаў, у тым ліку загадчыка аддзяленьня.

  • У Беларусі бракуе 4904 лекараў-спэцыялістаў і 4060 мэдсёстраў.
  • Каб вырашыць праблему дэфіцыту мэдыкаў, 23 траўня на нарадзе Лукашэнка прапанаваў павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі бюджэтнікам, якія паступілі з мэтавым накіраваньнем, да 5 гадоў.
  • Шмат лекараў выехалі зь Беларусі пасьля рэпрэсіяў 2020 году, калі мэдыкі актыўна далучыліся да пратэстаў супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ўлады баяцца мэдыкаў і ці застанецца каму лячыць? Расказваюць аўтарка і гераіня фільму «ГупоЗ» пра рэаліі беларускай мэдыцыны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд мэдыцынскай салідарнасьці: «У асяродзьдзі мэдыкаў пануюць моцныя настроі або сысьці з прафэсіі, або зьехаць»