Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але на абвяшчэньне прысуду паклікалі вучняў некалькіх мясцовых школ.
Суд у Наваполацку пакараў 15-гадовага падлетка 10 гадамі калёніі паводле артыкулу аб незаконным абарачэньні наркотыкаў (частка 4 артыкулу 368 КК), паведамляе БелТА.
Як піша выданьне «Новополоцк сегодня», падлетак убачыў аб’яву аб падпрацоўцы ў адным з тэлеграм-каналаў. Працадаўцамі выявіліся наркагандляры. У рамках першага заданьня, якое падлетак атрымаў ад куратара, трэба было забраць у схованцы наркотык, расфасаваць на дробныя партыі і зрабіць закладкі на тэрыторыі гораду.
Сілавікі затрымалі хлопца менш як праз тыдзень. Працэс над ім праходзіў у закрытым рэжыме, але на абвяшчэньне прысуду паклікалі вучняў некалькіх мясцовых школ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі другой групай па рэпрэсіях пасьля палітвязьняў застаюцца асуджаныя паводле «антынаркатычных» артыкулаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У міліцыі Гомля сабралі навучэнцаў і прывялі да іх арыштаванага хлопца ў кайданках. Падлеткі ў актавай залі плакалі