Пастановай у тым ліку зацьверджаны склад Камісіі па прызначэньні пэнсій за асаблівыя заслугі, якую ўзначаліў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, а яго намесьніцай стала міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.
Памер павышэньня даплаты за асаблівыя заслугі вызначаецца камісіяй у кожным канкрэтным выпадку з улікам асаблівых заслуг грамадзяніна (сума можа быць павялічана камісіяй у індывідуальным парадку пры наяўнасьці новых (дадатковых) зьвестак аб асаблівых заслугах перад Рэспублікай Беларусь грамадзяніна, а таксама пры яго ўзнагароджаньні ордэнам або мэдалём Рэспублікі Беларусь (за выключэньнем юбілейнага)), і ня можа перавышаць 250% мінімальнага памеру пэнсіі па ўзросьце.
На пэнсію за асаблівыя заслугі перад краінай прэтэндуюць, Героі Беларусі, Савецкага Саюзу, Сацыялістычнай працы; грамадзяне, узнагароджаныя шэрагам высокіх дзяржузнагарод; жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і маюць за гэта адпаведныя ўзнагароды; ляўрэаты дзяржпрэмій; выбітныя спартоўцы — пераможцы і прызэры Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэльфійскіх гульняў, чэмпіёны сьвету і Эўропы, а таксама чыноўнікі, якія займалі ў Беларусі найвышэйшыя дзяржпасады.
Зараз пазбавіць пэнсій за асаблівыя заслугі змогуць за прыцягненьня асобы да крымінальнай адказнасьці (незалежна ад зьняцьця або пагашэньня судзімасьці і інш.), непаважлівае стаўленьне да дзяржаўных і грамадзкіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу.
Таксама ў выплаце такой пэнсіі могуць адмовіць, калі грамадзяне ўчынілі шэраг адміністрацыйных правапарушэньняў супраць парадку кіраваньня, грамадзкага парадку і грамадзкай маральнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым чытаньні ўхвалілі законапраект, які рэглямэнтуе пэнсію былога прэзыдэнта і абмяжоўвае ўдзел у выбарах для эмігрантаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьнізіліся рэальныя пэнсіі. Абяцанага трэцяга падвышэньня не адбылося