У Ельскім раёне загінуў салдат тэрміновай службы, які праходзіў яе ў Мазырскім памежным атрадзе.
Яго цела знайшлі на тэрыторыі памежнай заставы «Роза Люксэмбург». У паведамленьні Дзяржаўнага памежнага камітэту гаворыцца, што ёсьць прыкметы суіцыду.
Салдат нарадзіўся ў 2003 годзе, яго прызвалі на службу ў траўні 2023 году.
«На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Прычыны здарэньня высьвятляюцца. Кіраўніцтва Дзяржпамежкамітэту і камандаваньне Мазырскага памежнага атраду выказваюць спачуваньні родным і блізкім вайскоўца», — гаворыцца ў паведамленьні ДПК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: У Берасьці застрэліўся 20-гадовы салдат тэрміновай службы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палякі агучылі прычыну сьмерці жаўнера на польска-беларускай мяжы