248 дэпутатаў выказаліся за тое, каб Туск стаў кіраўніком ураду, 201 — супраць.
«Ён адмовіўся ад камфортнага жыцьця, ён мог мець яго пасьля таго, як быў старшынём Эўрапейскай рады, але вярнуўся змагацца за перамогу дэмакратыі, прыстойнасьці і справядлівасьці», — сказаў Уладыслаў Касіняк-Камыш, лідэр Польскай сялянскай партыі (PSL), якая ўваходзіць у кааліцыю на чале з Тускам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы створаная кааліцыя апазыцыйных партыяўРаней у той жа дзень былы прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі з партыі «Права і справядлівасьць» (PiS) атрымаў вотум недаверу.
Крытыкі кажуць, што PiS падарвала незалежнасьць судовай сыстэмы, ператварыла дзяржаўныя СМІ ў прапагандысцкі сродак і распаліла перадузятае стаўленьне да такіх меншасьцяў, як імігранты і ЛГБТ-супольнасьць.
PiS заяўляе, што, будучы ва ўладзе, абараняла сувэрэнітэт і традыцыі Польшчы ад замежнага ўмяшаньня, адначасова паляпшаючы ўзровень жыцьця мільёнаў палякаў праз увядзеньне сацыяльных ільготаў і падвышэньня мінімальнага заробку.
Туск выступіць у парлямэнце ў аўторак з выкладаньнем плянаў свайго ўраду.
- 15 кастрычніка ў Польшчы адбыліся парлямэнцкія выбары, на якіх перамагла кіроўная партыя «Права і справядлівасьць», але яе вынік быў недастатковы, каб сфармаваны гэтай партыяй урад атрымаў падтрымку ў Сэйме.