Большасьць дэпутатаў прагаласавалі за вотум недаверу ўраду.
7 лістапада прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўнёс у Сэйм на пасаду прэм’ера кандыдатуру Маравецкага як прадстаўніка партыі, якая набрала на парлямэнцкіх выбарах адносную большасьць галасоў.
Чакаецца, што ў найбліжэйшы час фармаваць урад будзе даручана лідэру партыі «Грамадзянская плятформа», былому кіраўніку Эўрапейскай рады Дональду Туску.
Яго партыя ўвайшла ў кааліцыю з іншымі апазыцыйнымі сіламі, і высокая імавернасьць, што ўрад на чале з Тускам атрымае падтрымку большасьці парлямэнтароў.
Ня выключана, што ўжо заўтра ў Сэйме адбудзецца галасаваньне за ўрад на чале з Тускам.
- 15 кастрычніка ў Польшчы адбыліся парлямэнцкія выбары, на якіх перамагла кіроўная партыя «Права і справядлівасьць», але яе вынік быў недастатковы, каб сфармаваны гэтай партыяй урад атрымаў падтрымку ў Сэйме.