Пагадненьне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Віетнаму аб узаемнай адмене візаў падпісалі 8 сьнежня.
Цырымонія падпісаньня і абмену дакумэнтамі аб супрацоўніцтве паміж Віетнамам і Беларусьсю адбылася адразу пасьля перамоваў прэм'ер-міністраў Беларусі і Віетнама, перадае БелТА.
Да гэтага беларусы маглі разьлічваць толькі на 15-дзённыя бязьвізавыя паездкі ў Віетнам.
Таксама падпісалі пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і Віетнамам аб перадачы асуджаных для далейшага адбываньня пакараньня.
Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Віетнамам устаноўленыя 24 студзеня 1992 года. Беларускае гандлёвае прадстаўніцтва ў Ханоі было пераўтворана ў пасольства ў сьнежні 1997 года, віетнамская дыпмісія ў Менску адкрылася ў канцы 2003-га.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйна: Эўразьвяз ня ўвёў візавых абмежаваньняў супраць беларусаў