Савет Фэдэрацыі Расеі прызначыў выбары прэзыдэнта Расеі на 17 сакавіка 2024 году. Адпаведную пастанову ўхвалілі ўсе прысутныя на пасяджэньні сэнатары (162 чалавекі).
Раней Уладзімір Пуцін заяўляў, што абвесьціць аб сваім рашэньні ўдзелу ў выбарах пасьля прызначэньня іх даты.
Пуціна перавыбіралі на пасаду кіраўніка краіны чатыры разы (ён кіраваў у пэрыяд 2000–2008 і з 2012 году).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Левада-цэнтар»: самае папулярнае пытаньне расейцаў да Пуціна — пра заканчэньне вайныУ сьнежні ў Расеі павінна адбыцца «прамая лінія» з прэзыдэнтам, дзе грамадзяне нібыта зьвяртаюцца да яго з пытаньнямі, якія іх турбуюць.
Так, як высьветлілі сацыёлягі «Левада-цэнтру», самае папулярнае пытаньне расейцаў да Пуціна — пра заканчэньне вайны. «Калі і чым скончыцца вайна ва Ўкраіне?» — спытала б адносная большасьць апытаных у канцы лістапада (21%), як вынікае з вынікаў дасьледаваньня, піша праект «Можем объяснить».
Расейцы ўжо не чакаюць ад Пуціна навін аб магчымым паляпшэньні іхнага ўзроўню жыцьця: пра пэнсіі, іх павышэньне спыталі б толькі 8%; пра мэдыцыну, адукацыю і сацыяльныя праграмы — 8%; пра заробкі і ўзровень жыцьця ў цэлым — 7%.
А 6% паспрабавалі б высьветліць, калі Пуцін пакіне пасаду. Пытаньні міграцыі і карупцыі хвалююць па 2% апытаных. 10% увогуле не цікавяцца выступам Пуціна і яго адказамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін павялічыў штатную колькасьць войскаў РФ на 170 тысяч чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стратэгічны тупік замест перамогі. Куды вядзе «акопная вайна» ва Ўкраіне