Аб прысуджэньні траім беларусам прэстыжнай прэміі паведаміў галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Правацэнтрысцкія партыі Беларускі народны фронт (БНФ) і Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), якія да свайго турэмнага зьняволеньня ачольвалі Рыгор Кастусёў і Мікалай Казлоў адпаведна, уваходзяць у Міжнародны дэмакратычны саюз.
Атрымліваючы прэмію ў Вашынгтоне, Ціханоўская адзначыла, што прысьвячае прэмію тым, у каго аднялі свабоду: беларускім палітвязьням, у тым ліку Алесю Бяляцкаму, Марыі Калесьнікавай, Мікалаю Статкевічу, Арцёму Лябедзьку. Яна дадала, што ўзнагарода паказвае беларускім палітвязьням, што аб іх памятаюць.
Палітык падкрэсьліла, што на беларусаў «палююць за іх палітычныя погляды, любоў да сваёй краіны, любоў да дэмакратыі і свабоды», адзначыўшы, што гэта адбываецца ў цэнтры Эўропы і гэта жудасна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся Стратэгічны дыялёг ЗША зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Што ў праграме?Узнагароду Буша — Тэтчар «За свабоду» ўручаюць за асаблівы ўнёсак у прасоўваньне каштоўнасьцяў дэмакратыі і правоў чалавека.
Мікалай Казлоў зь лютага 2023 году асуджаны на 2,5 года турмы. Рыгор Кастусёў, затрыманы ў красавіку 2021 году, адбывае 10-гадовы турэмны тэрмін, сутыкаючыся зь неаказаньнем мэдычнай дапамогі за кратамі (палітык мае анкалягічную хваробу). Крымінальны перасьлед абодвух праваабаронцы прызналі палітычным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская разьлічвае распрацаваць сумесную з ЗША «стратэгію па Беларусі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Ад Рыгора Кастусёва прыйшоў першы ліст з ПКТ