Беларуская спартоўка Арына Сабаленка апынулася на шостым месцы сярод самых высокааплатных спартовак сьвету. Пра гэта піша «Прэсбол» са спасылкай на выданьне Sportico.
Гэтае выданьне апублікавала сьпіс самых высокааплатных спартовак сьвету ў 2023 годзе. У рэйтынгу ўлічваецца ня толькі даход, атрыманы ў выглядзе прызавых грошай на турнірах, але і агульны гадавы даход (рэклямныя кантракты, інвэстыцыйныя праекты і іншыя даходы).
Адметна, што ў топ-10 рэйтынгу спартовак увайшлі адразу сем тэнісістак.
1. Коры Гаўф (тэніс, ЗША, 19 гадоў) — $22,7 млн ($6,7 млн прызавых).
2. Іга Сьвёнтак (тэніс, Польшча, 22 гады) — $21,9 млн ($9,9 млн прызавых).
3. Эйлін Гу (сноўборд, Кітай, 20 гадоў) — $20 млн ($27 тыс. прызавых)
4. Эма Радукану (тэніс, Вялікая Брытанія, 21 год) — $16,2 млн ($238 тыс. прызавых).
5. Наомі Осака (тэніс, Японія, 26 гадоў) — $15 млн (без прызавых).
6. Арына Сабаленка (тэніс, Беларусь, 25 гадоў) — $12,2 млн ($8,2 млн прызавых).
7. Алена Рыбакіна (тэніс, Казахстан, 24 гады) — $9,5 млн ($6 млн прызавых).
8. Джэсіка Пэгула (тэніс, ЗША, 29 гадоў) — $9 млн ($6 млн прызавых).
9. Сымона Байлз (спартовая гімнастыка, ЗША, 26 гадоў) — $8,5 (без прызавых).
10. Нэлі Корда (гольф, ЗША, 25 гадоў) — $7,9 ($1,4 млн прызавых).
Сабаленка ў 2023 годзе выйграла тры турніры: Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, спаборніцтвы ў Адэлаідзе і Мадрыдзе. На працягу 8 тыдняў яна была першай ракеткай сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска Арына Сабаленка страціла першы радок у сусьветным тэнісным рэйтынгу