Як паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости» ў падмаскоўнай вёсцы Супонева знойдзена цела, як мяркуецца, былога дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ільлі Ківы.
Украінскае выданьне «Суспільне» са спасылкай на прадстаўніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Андрэя Юсава паведамляе, што Ківа быў забіты ўкраінскімі спэцслужбамі.
У лістападзе сёлета Лычакіўскі раёны суд Львова завочна асудзіў Ківу на 14 гадоў пазбаўленьня волі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку і за дзяржаўную здраду.
Ківа быў дэпутатам ад прарасейскай «Апазыцыйнай плятформы — За жыцьцё». Пасьля ад’езду з Украіны ў Расею часта браў удзел у прапагандысцкіх перадачах расейскай і беларускай тэлевізіі.
У жніўні сёлета ён браў удзел у так званым «антыфашысцкім кангрэсе» ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельніка «антыфашысцкага кангрэсу» ў Менску падазраюць у закліках да гвалтоўнай зьмены ўлады ва Ўкраіне