Ужо сёньня: 95 гадоў акадэміку Радзіму Гарэцкаму

Радзім Гарэцкі

Падзеі 7 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

1991 — у Віскулях пачалася сустрэча Барыса Ельцына, Леаніда Краўчука і Станіслава Шушкевіча. На наступны дзень яны падпісалі заяву, у якой канстатавалі, што СССР «спыняе сваё існаваньне», і абвясьцілі пра ўтварэньне СНД.​

Таксама ў гэты дзень

1550 Барбара Радзівіл каранаваная ў Кракаве як польская каралева.

Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл, карціна Яна Матэйкі

1921 — з ініцыятывы Браніслава Тарашкевіча ў Радашкавічах утворана Таварыства беларускай школы.

1941 — Японія атакуе амэрыканскую вайскова-марскую базу Пэрл-Харбар, ЗША ўступаюць у Другую сусьветную вайну.

1988 — ад землятрусу ў Сьпітаку (Армэнія) загінулі больш за 25 тысяч чалавек.

1988Ясір Арафат прызнае права Ізраілю на існаваньне.

2019 — у Менску масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6-кілямэтровае шэсьце цягам 5 гадзінаў, і без затрыманьняў. Чым зьдзівіў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй

У гэты дзень нарадзіліся

1878Аляксандар Астрамовіч (Андрэй Зязюля), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт.

1881Мар’ян Фальскі, грамадзкі дзяяч, асьветнік.

1907Мікалай Дворнікаў, адзін з кіраўнікоў камуністычнага падпольля ў Заходняй Беларусі.

1912 Мікалай Раманоўскі, дэкан геаграфічнага факультэту БДУ, навуковец у галіне эканамічнай геаграфіі.

1928Радзім Гарэцкі, беларускі вучоны-геоляг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, грамадзкі дзяяч.

1941Васіль Ліцьвінка, зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру.

1955Віктар Вараб'ёў, беларускі вясьляр, заслужаны майстар спорту.

У памяці

1735Аляксандар Мікалай Гараін, рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ, біскуп у розныя гады віленскі, смаленскі, жамойцкі.

1863 Ануфры Петрашкевіч, паэт, сябра філяматаў, захавальнік архіву таварыства.

1937 Міхаіл Рафальскі, стваральнік і кіраўнік Габрэйскага тэатру БССР, народны артыст Беларусі (расстраляны).

1938 Пятро Бузук, мовазнавец (расстраляны).

1943 Вацлаў Іваноўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч (забіты).

Вацлаў Іваноўскі

1961 Ісідар Балоцін, опэрны сьпявак, народны артыст БССР.

1972 Васіль Тарасенка, беларускі археоляг.

1988 Леанід Пракопчык, беларускі краязнавец, пісьменьнік.