Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Міхаіл Шарамет паведаміў, што да канца 2023 году ў Расеі плянуюць ухваліць закон аб замацаваньні за Азоўскім морам статусу «выключна ўнутранага вадаёму Расеі», на які не пашыраецца дзеяньне міжнароднага права.
Як паведаміла расейскае дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости», адпаведны законапраект ужо ўхваліў профільны камітэт Дзярждумы.
Дэпутат адзначыў, што пасьля анэксіі Расеяй частак Запароскай, Херсонскай і Данецкай абласьцей «Украіна страціла статус прыбярэжнай дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін увёў ваеннае становішча на акупаваных тэрыторыях, з Херсону расейцы хочуць вывезьці людзей, чакаюцца баіРасея захапіла прыбярэжныя раёны Запароскай, Херсонскай і Данецкай абласьцей у пачатку свайго ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
У верасьні 2022 году пасьля незаконных рэфэрэндумаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў аб падпісаньні дамоў аб прыняцьці гэтых украінскіх рэгіёнаў у склад Расеі, хоць Украіна дагэтуль кантралюе большую частку гэтых абласьцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заявілі пра вызваленьне вёскі Рабоціна ў Запароскай вобласьці, за якую ішлі інтэнсіўныя баіУ 2014 годзе Вэнэцыянская камісія Рады Эўропы разгледзела законапраект, які мог стаць глебай для анэксіі Крыму. Камісія прыйшла да высновы, што ён парушае міжнародныя прынцыпы тэрытарыяльнай цэласнасьці, нацыянальнага сувэрэнітэту, неўмяшаньня ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Камісія таксама вызначыла, што псэўдарэфэрэндум у Крыме не адпавядаў эўрапейскім дэмакратычным стандартам. Як заяўлялі ў Радзе Эўропы, гэтыя высновы таксама дзейнічаюць датычна да новых акупаваных Расеяй тэрыторый.