Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі пра вызваленьне вёскі Рабоціна ў Запароскай вобласьці, за якую ішлі інтэнсіўныя баі


Байцы 47-й брыгады Ўзброеных сіл Украіны паведамілі ў сваім тэлеграм-канале, што вызвалілі вёску Рабоціна ў Запароскай вобласьці, за якую на працягу некалькіх месяцаў ішлі інтэнсіўныя баі.

На адным з фатаздымкаў, апублікаваных вайскоўцамі, украінскі сьцяг разьвіваецца над будынкам мясцовай разбуранай школы.

Напярэдадні намесьнік міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр заявіла, што байцы 47-й брыгады з боем увайшлі на тэрыторыю вёскі. Пра поўнае яе ўзяцьце афіцыйна не паведамлялі.

Рабоціна расейскія вайскоўцы ўтрымлівалі з сакавіка 2022 году. Гэта невялікая вёска плошчай каля 3 квадратныя кілямэтраў. Да вайны, паводле афіцыйных зьвестак, там пражывалі менш за 500 чалавек. Аднак ваенныя экспэрты неаднаразова заяўлялі аб важнасьці гэтага населенага пункту, паколькі ён дазваляе кантраляваць аўтадарогу, якая вядзе ў Токмак — буйны лягістычны хаб расейскага войска.

У Мінабароны Расеі інфармацыю пра ўзяцьце Рабоціна Ўзброенымі сіламі Ўкраіны пакуль не камэнтавалі. Шэраг расейскіх тэлеграм-каналаў прызнаюць страту кантролю над сялом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG