Пра адпаведную пастанову паведамляе прэсавая служба ўраду.
Павышэньне МЗ анансавала Міністэрства працы ў лістападзе.
У параўнаньні з 1 студзеня 2023 году МЗ у рублях вырасьце на 13% (з 554), у пераліку на даляры — паменшыцца на 11,5% (з 223,6).
Цягам 2023 году МЗ не павышаўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі зьвесткі аб заробках у краінах ЭАЭС. Глядзім, на якім месцы БеларусьУ 2022 годзе МЗ павялічвалі чатыры разы: у сакавіку з 457 рублёў да 479,83, у красавіку — да 480,96, у ліпені — да 482,29, у кастрычніку — да 483,17. У 2021 годзе мінімальны заробак павышалі тройчы: у студзені з 388,42 да 400 рублёў, у верасьні — да 417,86, у кастрычніку — да 418,14.
МЗ вызначае суму, менш за якую працадаўца ня мае права плаціць за працу на поўную стаўку.
Паводле заканадаўства памер месячнага МЗ павінен быць не ніжэйшы за 30% ад прагнознага значэньня намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку ў краіне.
Паводле Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак у кастрычніку павялічыўся на 31,4 рубля ў параўнаньні з верасьнем — да 1.971,2 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат: Сярэдні заробак у кастрычніку складаў 1971,2 рубля, або больш за 600 даляраў