Новы трэк называецца «Chadžu ja» (Хаджу я). Выпусьцілі кампазыцыю Sw@da x Niczos — гэта дуэт польска-калюмбійскага прадусара і падляскай сьпявачкі Нікі Юрчук (Nika Jurczuk).
Як піша сайт reform. by, сваім праекце Sw@da x Niczos зьмешваюць гіп-гоп, традыцыйныя сьпевы і падляскую культуру.
«Chadžu ja» ня першы трэк, запісаны Sw@da x Niczos за апошні час, але «Chadžu ja» — новая кампазыцыя, якая за чатыры дні набрала каля 5 тысяч праглядаў.
- Падчас перапісу насельніцтва ў Польшчы ў 2002 годзе ў Падляскім ваяводзтве 46 400 чалавек называлі сябе беларусамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэт Андрэй Сьцепанюк: «Калі адродзіцца вольная і беларуская Беларусь, нам на Падляшшы будзе лягчэй быць сабою» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ганна Кандрацюк: «Людзі, якія жывуць пры Белавескай пушчы, — свабодалюбныя арыгіналы»