На ютуб-канале ByPol зьявіўся відэаматэрыял пад назвай «Куды зьнікла частка данатаў на плян «Перамога». У ім супрацоўнік арганізацыі Станіслаў Лупаносаў абвінаваціў былога калегу па арганізацыі Мацьвея Купрэйчыка ў крадзяжы грошай, прызначаных для падпольля ў Беларусі.
Радыё Свабода папрасіла пракамэнтаваць інфармацыю, якую агучыў Станіслаў Лупанасоў, у прэс-службы BelPol.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol абвінаваціў былога супрацоўніка ў крадзяжы $191 тысячы і рыхтуе пазоў у суд. Ёсьць камэнтар другога боку«Аб’яднаньне сілавікоў дэмакратычнай Беларусі BelPol заяўляе, што распаўсюджаныя прадстаўнікамі фонду ByPol зьвесткі пра нібыта датычнасьць нашых супрацоўнікаў да крадзяжу данатаў беларусаў зьяўляюцца абсалютнай хлусьнёй. Далейшы разбор па гэтым пытаньні будзе праводзіцца ў юрыдычнай плаўчыні ў адпаведнасьці з нормамі заканадаўства». — паведаміла Свабодзе прэс-служба BelPol.
У згаданым ужо відэасюжэце Лупаносаў расказаў, што электронныя гаманцы арганізацыі былі зарэгістраваныя ў пачатку 2021 году менавіта на Мацьвея Купрэйчыка. Гэта адбылося яшчэ да афіцыйнай рэгістрацыі самой арганізацыі. Але ў сувязі з тым, што ў арганізацыі быў давер да ўсіх яе чальцоў, то ніякай перарэгістрацыі гаманцоў не рабілі. Цяпер жа, паводле Станіслава Лупаносава, ByPol рыхтуе ў гэтай справе позвы ў польскі суд
Канфлікт у ByPol
8 чэрвеня ў ByPol здарыўся скандал, калі прадстаўнік ByPol Аляксандар Азараў заявіў аб тым, што сацсеткі арганізацыі былі захопленыя. Зрабіў гэта, паводле Азарава, работнік ByPol Мацьвей Купрэйчык.
Ён быў сярод некалькіх работнікаў, якія нібыта адмовіліся праходзіць паліграф і таму іх звольнілі. У сваю чаргу, у самім тэлеграм-канале ByPol апублікавалі допіс, што Аляксандар Азараў ня ёсьць і ніколі ня быў заснавальнікам або кіраўніком ByPol.
На пачатку ліпеня частка актыву арганізацыі афіцыйна паведаміла пра аднаўленьне працы пад новым брэндам. Яны заявілі, што намагаліся «захаваць калектыў прафэсіяналаў» і паведамілі, што ўзялі новую назву арганізацыі, BelPol. Да іх далучыўся і Андрэй Астаповіч, які ў 2020 годзе быў адным са стваральнікаў ByPol.
У выніку канфлікту была створаная арганізацыя BelPol, а Азараў страціў пасаду ў Аб’яднаным пераходным кабінэце.