Пастара горадзенскай царквы эвангельскіх хрысьціянбаптыстаў «Сьвятло міру» Васіля Трубчыка сёньня затрымалі сілавікі.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія: не — вайне!».
Васіль Трубчык — вядомы прапаведнік і хрысьціянскі аўтар, актыўна вядзе ўласныя старонкі ў сацыяльных сетках. Як адказны рэдактар выдавецтва «Крынiца жыцьця» Саюзу ЭХБ у Беларусі быў адным з арганізатараў адзначэньня 500-годзьдзя першай друкаванай беларускай кнігі — Бібліі Францішка Скарыны.
На гэты момант невядома, дзе знаходзіцца пастар і якія прычыны ягонага затрыманьня.