Урад Беларусі спыніў дзеяньне дамовы між Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства сацыяльнай абароны Беларусі і Пэнсійным фондам Украіны аб узаемным пераводзе і выплаце пэнсій.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, рашэньне набывае юрыдычную моц 23 сьнежня 2023 году.
Сёлета ў траўні Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла ініцыяваны ўкраінскім урадам закон аб дэнансацыі дамовы зь Беларусьсю аб пэнсійным забесьпячэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ініцыятыву ўраду аб дэнансацыі дамовы зь Беларусьсю аб пэнсійным забесьпячэньніГэты дакумэнт рэгуляваў пытаньне дзяржаўнага пэнсійнага забесьпячэньня грамадзян, якія стала пражывалі або пераехалі на сталае пражываньне ў краіны-падпісанты. У прыватнасьці, гаворка ішла аб налічэньні пэнсій па ўзросьце, па інваліднасьці, за выслугу гадоў і ў выпадку страты карміцеля.
У межах гэтай дамовы, падпісанай у Кіеве 14 сьнежня 1995 году, пэнсійныя фонды дзьвюх краін заключылі галіновую дамову, якая вызначала парадак узаемнага пералічэньня грошай для выплаты пэнсій грамадзянам, якія працавалі ў Беларусі і жывуць ва Ўкраіне, а таксама грамадзянам, якія працавалі ва Ўкраіне і жывуць у Беларусі.
Ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасьць або выйшаў з больш як 40 двухбаковых пагадненьняў, дамоваў і мэмарандумаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антыманапольны камітэт Украіны спыніў дзеяньне дамоваў зь Беларусьсю аб эканамічнай канкурэнцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі ўрад цяпер будзе не дэнансаваць пагадненьні зь Беларусьсю і Расеяй, а спыняць іх дзеяньне. Юрыст патлумачыў, што гэта азначае