Пра гэта расейскаму выданьню «Важные истории» паведаміў экспэрт украінскай праваабарончай арганізацыі «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» (ЦГС) Міхаіл Сава. Імёны і абставіны выкраданьня гэтых людзей вядомыя праваабаронцам. На іх думку, рэальная колькасьць палонных цывільных можа быць вышэйшай.
Паводле зьвестак ЦГС, 90% палонных зазнаюць катаваньні. Мужчын катуюць больш, чым жанчын. Як расказаў Сава, гэтыя дадзеныя заснаваныя на апытаньнях тых, хто вярнуўся з палону. Таксама 90-адсоткавы паказчык выпадкаў катаваньняў сярод палонных пацьвярджае ААН — гэтыя высновы былі зробленыя незалежна адна ад другой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У расейскім палоне працягваюць знаходзіцца сама меней 2,4 тысячы вайскоўцаў і мірных жыхароў Украіны«Калі чалавека плянуюць пакінуць у жывых і потым судзіць, катуюць так, каб відавочных сьлядоў, якія калечаць, не было, напрыклад электрашокерам. Ён пакідае толькі кропкі на целе. Калі ў судзе чалавек заяўляе, што яго катавалі, сьледчы тлумачыць гэта клапамі ў камэры. Таксама вядомыя выпадкі, калі чалавеку расьсякаюць кончыкі пальцаў, робяць так званыя «ружачкі», — расказвае Сава.
Большасьць цывільных палонных утрымліваюць у расейскіх калёніях без працэсуальнага статусу. Украінскім праваабаронцам вядома толькі пра 500 крымінальных спраў супраць іх. Часьцей за ўсё цывільных палонных абвінавачваюць у шпіянажы ці падрыхтоўцы тэракту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палонныя найміты зь Беларусі, якія ваявалі за Расею, просяць абмяняць іх на палонных каліноўцаў ці палітвязьняўПа словах Савы, да цывільных палонных не пускаюць юрыстаў і прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў. У калёніях на людзей аказваюць псыхалягічны ціск, прымушаючы сьпяваць расейскі гімн і расейскія песьні. «Ва ўсіх выпадках гэта адзін і той жа набор: песьні часоў Вялікай Айчыннай вайны, „Кацюша“, „Дзень перамогі“, песьні Алега Газманава», — дадае Сава.
Нягледзячы на тое, што міжнароднае гуманітарнае права патрабуе ад бакоў канфлікту адпускаць затрыманых цывільных без усялякіх умоваў, ва Ўкраіну пакуль удалося вярнуць толькі 154 чалавекі. Апошні абмен палоннымі адбыўся ў жніўні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджанага ва Ўкраіне беларуса з ПВК «Вагнэр» вызвалілі ад пакараньня — ён трапіў у сьпіс абмену ваеннапалоннымі