Выканаўчы камітэт Міжнароднай фэдэрацыі баскетбольных асацыяцый (FIBA) захаваў цяперашні статус беларускіх камандаў. Гэта азначае, што іх надалей адхіляюць ад турніраў пад эгідай міжнароднай фэдэрацыі.
Таксама на пасяджэньні ў Швайцарыі выканкам працягнуў і тэрмін дыскваліфікацыі расейскіх камандаў, яны таксама ня могуць выступаць ні ў якіх міжнародных спаборніцтвах, арганізаваных FIBA.
«Выканаўчы камітэт працягнуў цяперашні статус наконт удзелу камандаў Расеі і Беларусі ў спаборніцтвах пад эгідай FIBA да наступнага пасяджэньня ўправы», — гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце арганізацыі.
Беларускія і расейскія каманды адхіленыя ад міжнародных афіцыйных матчаў з сакавіка 2022 году.
Наступнае пасяджэньне выканкаму FIBA пройдзе ў канцы красавіка 2024 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шэрая форма, замест гімну — 3-я сымфонія Бэтховена». У фэдэрацыі цяжкай атлетыкі расказалі, як беларусы выступаюць у «нэўтральным статусе»Расейскія і беларускія каманды, як нацыянальныя, так і клюбныя, раней заўсёды выступалі ў міжнародных турнірах. Аднак пасьля поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, у тым ліку зь Беларусі са згоды яе ўладаў, абедзьве краіны атрымалі дыскваліфікацыю ў шэрагу відаў, у тым ліку баскетболе.
FIBA — сусьветны кіроўны орган баскетболу, незалежная асацыяцыя, створаная 212 нацыянальнымі баскетбольнымі фэдэрацыямі ўсяго сьвету. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прызнае яе адзіным кампэтэнтным органам у баскетболе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-капітан беларускай баскетбольнай зборнай Сныціна расказала, колькі ў спорце ЛГБТ і чаму вырашыла зрабіць камінгаўт цяпер