Прысуд Эдуарду Бабарыку, сыну банкіра і прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі, уступіў у сілу амаль праз 3,5 года пасьля затрыманьня. Гэта рэкорд для палітычных справаў.
Усё часьцей беларускія ўлады спрабуюць ціснуць на палітыкаў і актывістаў празь перасьлед іхных родных. Расказваем, адкуль і навошта зьявілася такая практыка, а таксама ці ўжываліся падобныя мэтады да 2020 году.