На тое, што адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 года была зарэгістраваная ў Нацыянальным рэестры, зьвярнула ўвагу «Наша ніва».
Эўрапейская культурная канвэнцыя была прынятая Радай Эўропы ў Парыжы 19 сьнежня 1954 года і набыла моц 5 траўня 1955 года. Яе падпісаньне зьяўляецца адной з умоваў для краінаў, каб стаць удзельніцай Балёнскага працэсу і Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (EHEA).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь дэнансуе міжнародныя дамовы ў галіне барацьбы з карупцыяйКанвэнцыя ратыфікаваная ўсімі 47 дзяржавамі – чальцамі Рады Эўропы, а таксама Беларусьсю, Ватыканам і Казахстанам. Для Беларусі яна набыла моц 18 кастрычніка 1993 года, за год да прыходу Лукашэнкі да ўлады.
Кожны ўдзельнік канвэнцыі мусіць прымаць меры, каб ахоўваць і заахвочваць разьвіцьцё свайго нацыянальнага ўнёску ў агульны культурны здабытак Эўропы, заахвочваць вывучэньне сваімі грамадзянамі моваў, гісторыі і культуры іншых эўрапейскіх краінаў, а таксама даваць апошнім магчымасьць спрыяць такому вывучэньню.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі офіс у будынку Рады Эўропы ў СтрасбургуПасьля шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Камітэт міністраў Рады Эўропы 1 чэрвеня 2022 года выключыў Расею і Беларусь з органаў, зьвязаных з Эўрапейскай культурнай канвэнцыяй, у тым ліку з кіроўных камітэтаў у адукацыі, культуры, спадчыне і ляндшафце, у справах моладзі, Моладзевай кансультацыйнай рады ды Сумеснага камітэта па моладзі.