У сьпіс уключаныя:
Леанід Райчонак, 37 гадоў — асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі паводле ч. 2 арт. 361-3 КК за ахвяраваньні беларускім добраахвотнікам, што ваююць на баку Ўкраіны.
Дзьмітры Маставы, 46 гадоў — асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі паводле ч. 1 арт. 356 КК праз надуманае абвінавачаньне ў здрадзе дзяржаве і паводле ч. 1 арт. 361-4 КК за перадачу зьвестак беларускаму пратэставаму інфармацыйнаму рэсурсу.
Юрый Юрэня, 58 гадоў — асуджаны на 5 гадоў калёніі паводле арт. 361-2 КК за ахвяраваньні пратэставым ініцыятывам, абвешчаным уладамі экстрэмісцкімі фармаваньнямі.
Віталь Санько — пад вартай у СІЗА паводле арт. 361-2 і 361-4 КК за ахвяраваньні пратэставым ініцыятывам, абвешчаным уладамі экстрэмісцкімі фармаваньнямі.
Уладзімер Фішман, 36 гадоў — пад вартай у СІЗА паводле арт. 361-4 КК за рэгістрацыю ў пратэставай тэлеграм-групе, абвешчанай уладамі экстрэмісцкім фармаваньнем.
Анатоль Старасвецкі, 33 гады — пад вартай у СІЗА паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК.
Праваабаронцы зноў запатрабавалі ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць рэпрэсіі.
Акрамя «Вясны» адпаведную заяву падпісалі Беларускі ПЭН, «Прававая ініцыятыва», Lawtrend, Human Constanta і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праект Politzek.me запусьціў падпіску на данаты для дапамогі палітвязьням ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Павал Вінаградаў паўгода правёў у ШЫЗА