Дзень у гісторыі
1812 — скончылася бітва на Бярэзіне падчас расейска-францускай вайны, слова Bérézina ўвайшло ў францускую мову як сынонім катастрофы.
1830 ― пачалося нацыянальна-вызвольнае Лістападаўскае паўстаньне ў Польшчы.
1877 ― Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон.
1914 — у Менску на Пярэсьпе, паміж Старавіленскім і Даўгінаўскім трактамі заснаваныя Брацкія вайсковыя могілкі.
1920 ― пачала працу горадзенская Беларуская гімназія.
1945 ― абвясьцілі стварэньне Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі.
1961 ― быў узарваны горадзенскі фарны касьцёл Прачыстай Маці Боскай (Фары Вітаўта).
У гэты дзень нарадзіліся
1859 — Мікола Янчук, навуковец-славіст, пісьменьнік, беларускі дзяяч у Маскве.
1951 — Валеры Дайнэка, сьпявак зь «Песьняроў».
У памяці
1587 — Філон Кміта-Чарнабыльскі, аршанскі староста, смаленскі ваявода, аўтар «Лістоў» — помніка старабеларускай літаратуры.
1662 — Вінцэнт Корвін-Гасеўскі, падскарбі і палявы гетман ВКЛ (злачынна забіты).
1938 ― Палута Бадунова, беларускі палітык (расстраляная).
1938 ― Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітык (расстраляны).
1949 — Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч.
2019 — Анатоль Дзялендзік, драматург.