Савет Міністраў Беларусі ўхваліў пяцігадовую праграму мадэрнізацыі аб’ектаў тылавога забесьпячэньня, якія будзе выкарыстоўваць рэгіянальная групоўка войскаў Расеі і Беларусі.
Як адзначаецца ў пастанове, падпісанай прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам і апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі, праграму падрыхтавала Міністэрства абароны і ўзгадніла «з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня».
Яшчэ адзін будучы «саюзны» дакумэнт ухваліў Аляксандар Лукашэнка сваім указам. Як вынікае з апублікаванага тэксту, падрыхтаваны праект пагадненьня аб фармаваньні аб’яднанага рынку электрычнай энэргіі «саюзнай дзяржавы».
Праўда, падпісаньне адбудзецца толькі тады, калі Расея пагодзіцца падпісаць дакумэнт менавіта ў Лукашэнкавай вэрсіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка хоча зьмяніць пагадненьне з Расеяй аб будаўніцтве АЭС у АстраўцыШто вядома пра групоўку войскаў Беларусі і Расеі
Рэгіянальная групоўка войскаў (РГВ) Беларусі і Расеі пачала фармавацца на беларускай тэрыторыі ў кастрычніку 2022 году, афіцыйна — у сувязі з «абвастрэньнем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы». Гэта адбывалася на фоне разьвязанай Расеяй вайны супраць Украіны.
Сёлета ў чэрвені Беларусь ратыфікавала папраўкі ў пагадненьні з Расеяй аб рэгіянальнай групоўцы войскаў, але сам дакумэнт не апублікавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ратыфікавалі папраўкі ў пагадненьне з Расеяй аб рэгіянальнай групоўцы войскаў. Сам дакумэнт не публікуюцьДэталі фінансаваньня групоўкі і парадку яе дзейнасьці пакуль невядомыя. У канцы траўня ў Менск прылятаў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу, але яго размова зь беларускім калегам Віктарам Хрэніным была пра разьмяшчэньне ядзернай зброі ў беларускіх сховішчах. Ці закраналі пры гэтым тэму РГВ — невядома.
Раней Лукашэнка заяўляў, што кантынгент групоўкі будзе роўны прыкладна 9 тысячам чалавек. Аднак ніякіх удакладненьняў гэтай інфармацыі і доказаў не было. Навучаньнем і падрыхтоўкай падразьдзелаў рэгіянальнай групоўкі войскаў займаюцца больш за 500 беларускіх інструктараў, заяўляў начальнік галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі Ўзброеных сілаў Аляксандар Бас. РГВ трэнавалі на Обуз-Лясноўскім палігоне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шайгу заявіў аб плянах умацаваць адзіную абаронную прастору зь Беларусьсю з улікам «спэцапэрацыі» ва Ўкраіне18 кастрычніка міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў аб плянах умацаваць адзіную абаронную прастору зь Беларусьсю з улікам «спэцапэрацыі» ва Ўкраіне.