Сёньня беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведвала з працоўным візытам Рыгу, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліняй.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
Гэта ўжо другая іх сустрэча, першая прайшла ў кастрычніку ў гішпанскай Гранадзе, на ІІІ саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гішпаніі праходзіць нефармальны эўрапейскі саміт. На парадку дня — пашырэньне Эўразьвязу, міграцыя і вайна ва ЎкраінеЦіханоўская падзякавала прэм’ерцы за рашэньне ня ўводзіць абмежаваньні на аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў Латвіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ня стала забараняць рух аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй, забарона закране толькі аўтамабілі з нумарамі РФЯк паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Ціханоўскай, падчас сустрэчы яна і прэм’ерка Латвіі абмеркавалі:
- Легалізацыю беларусаў у Латвіі: выдачу пашпартоў іншаземца, дазволаў на жыхарства, а таксама візаў у Беларусі. Прэм’ерка паведаміла, што Латвія працягвае выдаваць візы ў кансуляце ў Віцебску.
- Магчымае закрыцьцё мяжы. Ціханоўская адзначыла, што нельга, каб беларусы трапілі ў ізаляцыю празь бяздумную палітыку рэжыму Лукашэнкі. Яна падкрэсьліла важнасьць захаваньня пасажырскага руху паміж краінамі.
- Прыцягненьне рэжыму да адказнасьці. Беларуская дэмакратычная лідэрка папрасіла прэм’ерку падтрымаць працу беларускіх праваабаронцаў у межах Міжнароднай плятформы збору доказаў злачынстваў рэжыму (IAPB ).