Лінас Лінкявічус даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода.
Лінас Лінкявічус быў амбасадарам Літвы ў Беларусі (2012), а потым міністрам замежных справаў Літвы (2012 — 2020). Яго зьвязвала даўняе знаёмства зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем.
У інтэрвію Свабодзе Лінкявічус расказаў, што пісаў кіраўніку МЗС Беларусі Ўладзімеру Макею ў жніўні 2020 году, чаму Макей не падтрымаў пратэст і ў якую вэрсію сьмерці міністра ён верыць.
Таксама Лінкявічус расказаў, як уручаў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку ў якасьці амбасадара і чаму Сьвятлана Ціханоўская апынулася менавіта ў Літве.