Савет міністраў Рэспублікі Беларусь распрацаваў парадак афармленьня дакумэнтаў для выезду за мяжу на сталае пражываньне. Адпаведная пастанова ад 20 лістапада зьявілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрыст: «Новая пастанова ўраду толькі пашырае стары закон аб парадку выезду за мяжу»Паўналетні грамадзянін цяпер мусіць падаць адпаведную заяву пра жаданьне выехаць і неабходныя дакумэнты ў аддзел грамадзянства і міграцыі. Заяву і дакумэнты ад імя непаўналетніх падае законны прадстаўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выезд чыноўнікаў і судзьдзяў за мяжу яшчэ больш ускладнілі. Цяпер — толькі на падставе адмысловай заявыЧыноўнікі ў 3-дзённы тэрмін пасьля атрыманьня дакумэнтаў адправяць неабходныя запыты наконт магчымых запазычанасьцяў. Сярод іх:
- аб выкананьні падатковых абавязаньняў;
- аб спыненьні дзейнасьці індывідуальнага прадпрымальніка;
- аб наяўнасьці згоды вайсковага камісарыяту (у дачыненьні прызыўнікоў і грамадзян ва ўзросьце 18-27 гадоў, якія знаходзяцца ў запасе);
- аб выкананьні алімэнтных абавязаньняў;
- аб зьвестках пра кампэнсацыю расходаў, якія дзяржава панесла на ўтрыманьне дзяцей (у дачыненьні да абавязаных асоб).
Акрамя таго, чыноўнікі правераць, ці няма ў заяўніка абмежаваньняў на выезд, ці ёсьць ён у банку правапарушэньняў.
Дзяржаўныя органы будуць мець 20 дзён на выкананьне запытаў.
Рашэньне па заяве аб выезьдзе прымуць не пазьней за 15 дзён з дня атрыманьня інфармацыі аб выніках праверак. У дзень прыняцьця рашэньня яшчэ раз правераць наяўнасьць абмежаваньняў на выезд і прысутнасьць грамадзяніна ў банку гэтых правапарушэньняў.
У выпадку згоды ў пашпарт паставяць адзнаку аб дазволе на афармленьне выезду за мяжу для сталага пражываньня.
Пра рашэньне заяўніку паведамяць на працягу трох дзён пасьля яго прыняцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускім эмігрантам легалізаваць дзяцей, якія нарадзіліся ў Польшчы і Літве? Расказваюць бацькі і юрыстка