Пад Барысавам пачынаецца будоўля дзіцячага цэнтру Талая

Аляксей Талай

Пад Барысавам зьявіцца рэабілітацыйны цэнтар для дзяцей, якія страцілі канечнасьці. Ініцыятарам яго стварэньня выступіў паралімпіец Аляксей Талай, якога абвінавачваюць у датычнасьці да незаконнага перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей.

Пад цэнтар выдзелены будынак былой сядзібы князёў расейскага дому Раманавых. У свой час тут, як лічыцца, спыняліся Напалеон і Гітлер. Ужо пачаліся праектныя работы.

«Мінская праўда» паведамляе, што ідэю стварыць рэабілітацыйны цэнтар Аляксей Талай выказаў расейскім губэрнатарам на форуме ва Ўфе гэтым летам, яго падтрымала старшыня Савету Фэдэрацыі РФ Валянціна Матвіенка.

Талай разьлічвае, што фінансаваць стварэньне цэнтру будуць некаторыя расейскія рэгіёны.

Мяркуецца, што ў цэнтры будуць праходзіць рэабілітацыю ад 6 да 17 дзяцей зь Беларусі і Расеі адначасна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША: адказныя асобы Беларусі цесна каардынуюць з Расеяй свае дзеяньні ў вывазе ўкраінскіх дзяцей

14 лістапада 2023 году зь Беларусі выехалі 40 украінскіх дзяцей, якія знаходзіліся ў Берасьцейскай вобласьці. Талай паведаміў, што будзе яшчэ адна група, якую адправяць ці ў Горадзенскую, ці ў Магілёўскую вобласьць.

  • Фонд Аляксея Талая арганізоўвае вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў Беларусь нібыта на «аздараўленьне».
  • Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне дабіваецца выдачы ордэра на арышт асоб, якія ўдзельнічаюць у незаконным вывазе дзяцей.
  • Матэрыялы з доказамі перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
  • Сёлета ў сакавіку МУС выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна па падазрэньні ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка перадаў у Гаагу новыя доказы датычнасьці Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША выйшла расьсьледаваньне, якое дакумэнтуе ролю Лукашэнкі ў незаконным перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талай хоча збудаваць пад Барысавам рэабілітацыйны цэнтар для вывезеных з Украіны дзяцей
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі падлетак, якога расейцы вывезьлі з Марыюпалю, празь Беларусь вярнуўся ва Ўкраіну. ВІДЭА