МУС Расеі абʼявіла ў вышук украінскую крымскататарскую сьпявачку і актрысу Джамалу (сапраўднае імя Сусана Джамаладзінава).
Пр тое, што МУС Расеі аб’явіла ў вышук украінскую сьпявачку Джамалу
піша рэсурс «Медиазона» са спасылкай на базу даных ведамства.
У Расеі Джамале ставяць у віну распаўсюджваньне «фэйкаў» аб арміі Расеі (частка 1 артыкула 207.3 КК), удакладняе выданьне.
У лістападзе Джамалу завочна арыштаваў расейскі суд.
У 2016 годзе Джамала перамагла на «Эўравізіі» зь песьняй «1944» — аб ваенных трагедыях крымска-татарскага народа, якога сталінскія ўлады вывезьлі з Крыма.
Джамала пасьлядоўна публічна асуджае анэксію Крыму Расеяй у 2014 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джамала: «Бяз вас у мяне б нічога не атрымалася» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Рыбак сыграў на скрыпцы песьню Джамалы «1944». Відэа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы з Kalush Orchestra перамаглі ў «Эўравізіі». Яны заклікалі выратаваць Марыюпаль і «Азовсталь»