У панядзелак, 20 лістапада, ноччу тэмпэратура апусьціцца ад −3 градусаў па захадзе і да −10 па ўсходзе. Днём у панядзелак ад −1 да +5, у аўторак ад −2 да +4.
У сярэдзіне тыдня дыктаваць надворʼе будуць халодныя паветраныя масы з поўначы. Уначы ў сераду маразы па захадзе ўзмоцняцца да −4, на ўсходзе будзе да −9. Днём слупкі тэрмомэтраў будуць паказваць ад 0 да −4 градусаў.
У чацьвер, 23 лістапада, скандынаўскі цыклён прынясе сьнег на паўночны захад, а ў пятніцу ён выпадзе ў большасьці рэгіёнаў. Уначы будзе ад −5 да −10, днём у чацьвер ад +2 да −3, у пятніцу каля нуля.
Апошнія выхадныя восені, паводле папярэдніх прагнозаў, будуць непагодлівымі — амаль паўсюдна пройдуць ападкі. Мароз ад −2 да −10 па начах будзе зьмяняцца адлігай днём — у суботу і ў нядзелю чакаецца тэмпэратура каля нуля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шуневіч: паляўнічых могуць выкарыстоўваць у якасьці снайпэрскага прыкрыцьця