16 лістапада суд Савецкага раёну Гомля паўторна арыштаваў актывіста Васіля Палякова на 15 сутак.
Як паведамляе «Гомельская Вясна», суд прызнаў Палякова вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП). Цяпер ён адбывае арышт ў ІЧУ Гомля (ІЧУ Гомель, 246027, Міжгародняя, 26, Палякову Васілю Паўлавічу).
Паводле праваабаронцаў, Васіль аб’явіў галадоўку ў знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага перасьледу.
Трэцяга лістапада суд першы раз арыштаваў Палякова на 15 дзён за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Актывіста затрымалі 1 лістапада: спачатку яго выклікалі позвай, а пасьля ў кайданках прывезьлі дадому для ператрусу.
Васіль Палякоў — былы настаўнік гісторыі, некаторы час узначальваў Абʼяднаную грамадзянскую партыю, цяпер закрытую ўладамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейская народная партыя: Лукашэнка павінен паўстаць перад судом ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Застаюся ў Беларусі». З гомельскага ІЧУ нечакана вызвалілі палітыка і праваабаронцу Васіля Палякова