Судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Ўладзімер Царыкаў 2 лістапада за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы паўторна арыштаваў на 15 дзён «Чалавека году Віцебшчыны — 2014», загадчыка аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі абласной лякарні Аляксандра Ганчарова.
Першы раз Аляксандру прызначылі 15 дзён арышту паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») у сярэдзіне кастрычніка.
Пры паўторнай праверцы гаджэтаў Ганчарова міліцыянты склалі яшчэ адзін пратакол за адміністрацыйнае правапарушэньне. На падставе яго судзьдзя Царыкаў пастанавіў пакараць доктара арыштам яшчэ на 15 дзён, піша «Віцебская Вясна».
Аляксандар Валер’евіч мае стаж працы больш за 25 гадоў, быў уганараваны званьнем «Чалавек году Віцебшчыны», а ў 2020 годзе атрымаў падзяку ад Лукашэнкі за ўнёсак у барацьбу з COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца Аляксандар Вайцешык абвясьціў галадоўку за кратамі
У Менску затрымалі фітнэс-трэнэра. Спатрэбілася сем сілавікоў
Затрыманаму Аляксандру Якуце 37 гадоў. Ён працуе ў менскім фітнэс-цэнтры «Адрэналін» на Малінаўцы.
Яго затрымалі праз тое, што ён быў на фота з пратэстаў на праезнай частцы. Каб затрымаць Аляксандра прыйшлі як мінімум сем сілавікоў, піша «Наша ніва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 лістапада: затрымалі адміністратарку фітнэс-клюбу за камэнтары пра сілавікоўУ Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзімера Целяпуна — цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ
Прычыны і абставіны затрыманьня Ўладзімера невядомыя. Крыніца, абазнаная ў сытуацыі, распавяла «Гомельскай Вясьне», што ўчора мужчына плянаваў ісьці на прыём да судзьдзі Канстытуцыйнага суду ў Мазырскім выканкаме. Але на сустрэчы так і не зьявіўся і на сувязь увечары не выходзіў.
Уладзімер — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мазырскі праваабаронца, які неаднаразова спазнаваў перасьлед з боку сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: сваякоў палітоляга Карбалевіча асудзілі за «экстрэмізм»; затрыманьні ў Наваградку, Шчучыне, Горадні і ПаставахГорадзенскага рабочага асудзілі да 5,5 гадоў калёніі нібыта за 1200 камэнтароў
24 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна вынесьлі прысуд Сьцяпану Задойку. Яго асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу разгледзела судзьдзя Маргарыта Ланцэвіч.
Сьцяпана асудзілі адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (зьдзек з дзяржаўных сымбыляў), ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак).
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, мужчына напісаў больш за 1200 камэнтароў. Паказаныя сілавікамі камэнтары былі напісаныя пераважна на беларускай мове і ў асноўным накіраваныя на падтрымку Украіны. Усе паказаныя ў праўладным відэа камэнтары — з ютуба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: Магілёўца арыштавалі за «сябра» ў VK з «экстрэмісцкай» аватаркай; валянтэрку Эвангельскай царквы адправілі на «суткі»