Падчас сустрэчы палітыкі абмеркавалі легалізацыю беларусаў у Партугаліі — магчымасьць прызнаньня пратэрмінаваных пашпартоў і выдачу пашпартоў замежніка. Таксама Сьвятлана Ціханоўская расказала прэм’еру пра праект новага беларускага пашпарта і заклікала Партугалію падтрымаць гэтую ініцыятыву як на нацыянальным, так і на эўрапейскім узроўні, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Ціханоўская і Кошта гаварылі пра сытуацыю зь беларускімі палітзьняволенымі і «партызанскую» актыўнасьць унутры краіны. Прэм’ер-міністар падзяліўся, што сытуацыя ў Беларусі блізкая яму асабіста, бо партугальцы памятаюць уласны досьвед змаганьня з дыктатурай, якая панавала ў краіне 50 гадоў таму. На гэтай падставе абмеркавалі магчымасьць арганізацыі беларуска-партугальскай Канфэрэнцыі аб транзытным пэрыядзе, дзе партугальскі бок зможа падзяліцца досьведам працэсу пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі.
Напрыканцы сустрэчы Антонію Кошта запэўніў, што Партугалія працягне падтрымліваць беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і прадстаўнікі беларускага бізнэсу за мяжой праводзяць сустрэчы з уладамі Партугаліі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У парлямэнце Партугаліі стварылі групу «За дэмакратычную Беларусь», гэта 23-я такая група ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцьці Web Summit 2023 — найбуйнейшага тэхфоруму ў Эўропе