Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне павінны дзейнічаць прынцыпы свабоднага гандлю.
Як паведаміў «Голас Амэрыкі», такім чынам Энтані Блінкен завуалявана выказаў крытыку ў адрас лідэра Кітаю Сі Цзіньпіна за некалькі гадзін да ягонага прылёту на саміт краін Азіацка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС), які праходзіць у Сан-Францыска (ЗША).
«ЗША вераць у рэгіён, дзе эканомікі могуць свабодна выбіраць свой уласны шлях, [...], дзе тавары, ідэі, людзі перамяшчаюцца законна і свабодна», — сказаў Энтані Блінкен.
У сваёй прамове Энтані Блінкен не згадаў Кітаю, але ягонае выказваньне адпавядае рыторыцы ЗША ў апошнія гады, у якой Вашынгтон абвінавачвае Кітай у запалохваньні невялікіх краін у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне і спробах падарваць «заснаваны на міжнародных правілах парадак».
Сі Цзіньпін ажыцьцяўляе свой першы візыт у ЗША з 2017 году. Раніцай 15 лістапада павінна адбыцца ягоная сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам, а потым ён возьме ўдзел у саміце АЦЭС.
Сустрэча Джо Байдэна і Сі Цзіньпін будзе другой асабістай сустрэчай з моманту інаўгурацыі прэзыдэнта ЗША ў 2021 годзе. Амэрыканскія афіцыйныя асобы лічаць, што гэтая сустрэча можа зьменшыць непаразуменьні ў суперніцтве дзьвюх самых вялікіх сусьветных эканомік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: мэта сустрэчы зь Сі Цзіньпінам — аднавіць нармальныя кантакты паміж вайскоўцамі ЗША і КітаюРаней Джо Байдэн заяўляў, што мэтай яго перамоў зь лідэрам Кітаю будзе паляпшэньне дачыненьняў пасьля пэрыяду напружанасьці. Прэзыдэнт ЗША дадаў, што ён будзе імкнуцца аднавіць нармальную камунікацыю паміж дзьвюма звышдзяржавамі, уключаючы кантакты паміж вайскоўцамі.
Чакаюць, што на гэтай сустрэчы бакі абмяркуюць канфлікт паміж Ізраілем і ХАМАС, а таксама расейскую агрэсію супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьпікер парлямэнту ЗША правяла перамовы з прэзыдэнткай Тайваня; Кітай увёў санкцыі супраць востраваКітай спыніў кантакты з ЗША пасьля таго, як у жніўні 2022 году тагачасная сьпікерка Палаты прадстаўнікоў, дэмакратка Нэнсі Пэлосі наведала Тайвань, які Кітай лічыць сваёй тэрыторыяй.
Яшчэ больш дачыненьні абвастрыліся пасьля таго, як ЗША зьбілі кітайскі паветраны шар-шпіён, які пралятаў над амэрыканскай тэрыторыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон: за апошні год Кітай значна пашырыў свой ядзерны арсэнал