Міністар абароны ЗША Лойд Остын заявіў, што 12 лістапада Ўзброеныя сілы ЗША нанесьлі авіяўдары па дзьвюх іранскіх базах на паўднёвым усходзе Сырыі побач зь мяжой з Іракам.
У заяве Пэнтагону падкрэсьлілі, што ўдары ажыцьцявілі ў адказ на ўдары па амэрыканскіх базах у рэгіёне.
Лойд Оствн удакладніў, што ЗША атакавалі аб’екты іранскага «Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі» (КВІР) і зьвязаныя з Іранам узброеныя групоўкі, якія знаходзяцца ў даліне Эўфрата.
Тэлеканал Fox News са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША паведаміў, што ў выніку ўдараў загінулі ня менш за 6 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША нанесьлі авіяўдар па аб'екце ў Сырыі, зьвязаным з баевікамі, якіх падтрымлівае ІранРаней прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн папярэджваў аб гатоўнасьці ў выпадку неабходнасьці наносіць далейшыя ўдары па групоўках, якія, паводле Вашынгтону, фінансуе Іран і нясуць адказнасьць за напады на амэрыканскія сілы на Блізкім Усходзе.
Паводле Пэнтагону, з 17 кастрычніка войскі ЗША ў Сырыі і Іраку пацярпелі ад 50 атак. Цяпер у Сырыі дысьлякуюцца каля 900 амэрыканскіх вайскоўцаў і яшчэ 2500 — у Іраку.