Паведамляецца, што гэты ўдар нанесены «ў мэтах самаабароны».
Два амэрыканскія зьнішчальнікі F-15 нанесьлі ўдар па сховішчы зброі, зьвязаным зь іранскім «Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі».
«Злучаныя Штаты цалкам гатовыя прымаць далейшыя неабходныя захады для абароны нашых людзей і нашых абʼектаў. Мы заклікаем супраць любой эскаляцыі. Амэрыканскі пэрсанал працягне выконваць місіі ў барацьбе з ІДІЛ у Іраку і Сырыі», — адзначаюць у Пэнтагоне.
Гэта ўжо другі выпадак менш як за два тыдні, калі ЗША бамбілі абʼекты, якія выкарыстоўвалі баевікі.
У канцы кастрычніка Пэнтагон паведамляў аб нанясеньні ўдараў па абʼектах са зброяй і боепрыпасамі на ўсходзе Сырыі, зьвязаных з іранскім «Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі» і баевіках, якіх ён падтрымлівае.
Паводле зьвестак Белага дому, у кастрычніку прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у асабістым звароце да вярхоўнага лідэра Ірану аяталы Алі Хамэнэі перасьцярог Тэгеран ад нападаў на пэрсанал ЗША на Блізкім Усходзе.
Злучаныя Штаты маюць 900 вайскоўцаў у Сырыі і яшчэ 2500 — у суседнім Іраку.