Кіева-Пячорская ляўра «па шматлікіх просьбах прыхаджан» вырашыла перайсьці на новаюліянскі каляндар, як гэта зрабіла раней Праваслаўная царква Ўкраіны. Пра гэта 12 лістапада паведаміў у Facebook выканаўца абавязкаў намесьніка Ляўры архімандрыт Аўраамій.
Паводле яго, ад 15 лістапада, калі пачынаецца Калядны пост, Кіева-Пячорская ляўра пераходзіць на новы каляндар.
Праваслаўная царква Ўкраіны з 1 верасьня 2023 года перайшла на новаюліянскі каляндар. Ён прадугледжвае сьвяткаваньне Раства 25 сьнежня, а ня 7 студзеня, і ён бліжэйшы да грыгарыянскага календара, якога трымаецца большасьць краін сьвету і большасьць праваслаўных цэркваў.
Юліянскі каляндар, якога трымаецца Расейская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (і яго частка — Беларуская праваслаўная царква), адрозьніваецца на 13 дзён ад грыгарыянскага календара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маскоўскаму патрыярхату не працягнулі арэнду памяшканьняў Кіева-Пячорскай ляўры. Мітрапаліт УПЦ МП паскардзіўся Зяленскаму