Так навукоўцы інтэрпрэтавалі вынік галасаваньня. Сон-траву выбралі расьлінай году.
У 2024 расьлінай году стане прастрэл раскрыты або сон-трава (яшчэ па-беларуску яе называюць сон раскрыты, сон звычайны, прастрэл шыракалісты), від роду Прастрэл (𝐏𝐮𝐥𝐬𝐚𝐭𝐢𝐥𝐥𝐚) сямейства Люцікавыя (𝐑𝐚𝐧𝐮𝐧𝐜𝐮𝐥𝐚𝐜𝐞𝐚𝐞).
Жоўта-блакітная кветка Сон звычайны перамагла большасьцю галасоў бліжэйшых канкурэнтаў – Васілёк сіні і Дуб звычайны – у анлайн-галасаваньні за званьне «Расьліна 2024 году» ў Беларусі, паведамляе сайт Інстытуту экспэрымэнтальнай батанікі НАН.
«Сон звычайны – расьліна, якая сымбалізуе абуджэньне прыроды пасьля зімы. Для Беларускага батанічнага таварыства (ББА) гэта зьяўляецца вельмі сымбалічным, паколькі пасьля доўгіх гадоў грамадзтва перажывае значныя зьмены», – піша сайт НАН.
- Выбары «Расьліна 2024 году» ББА праводзіла ўпершыню, каб прыцягнуць увагу да дзікарослых расьлін Беларусі, іх праблем і неабходнасьці захаваньня месцаў, дзе яны растуць.
- У наступным годзе будуць праходзіць мерапрыемствы, прысьвечаныя выбранай расьліне, і праведзены чарговы конкурс «Расьлін 2025 году».
- Прастрэл раскрыты – даволі рэдкі від расьлін, які знаходзіцца пад аховай. Ён уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Казахстану, Латвіі, Літвы і Эстоніі.